Себеж
горад у Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера. Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 5452 чалавекі. Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.
Хуткія факты
Себеж лац. Siebiež | |||||
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1414 | ||||
Магдэбурскае права: | 22 сакавіка 1623 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Пскоўская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Себескі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 5452 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 81140 | ||||
Паштовы індэкс: | 182250 | ||||
Нумарны знак: | 60 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°17′0″ пн. ш. 28°29′0″ у. д. | ||||
Себеж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://sebezh.reg60.ru/poseleniya/sebezh |
Закрыць
Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[1], на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.