From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапежышкі (лет. Zapyškis) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.
Сапежышкі лац. Sapiežyški | |||||
лет. Zapyškis | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Раён: | Ковенскі | ||||
Вышыня: | 76 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′30″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. | ||||
Сапежышкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сапежышкі — даўняе места гістарычнай Ковеншчыны.
Назва мястэчка ўтварылася ад прозьвішча яго ўладаньнікаў — Сапегаў[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Упершыню ўпамінаюцца ў XVI ст., калі вялікі князь Аляксандар перадаў гэтыя землі свайму сакратару Івану Сапегу. У 1578 годзе Сапегі збудавалі тут гатычны касьцёл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.