Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́двард Міха́йлавіч Зайко́ўскі (18 лістапада 1952, вёска Дубашы Валожынскага раёну Менскай вобласьці) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1985).
Эдвард Зайкоўскі лац. Edvard Zajkoŭski | |
Дата нараджэньня | 18 лістапада 1952 (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] і кандыдат навук |
У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1980 году працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Удзельнічаў у грамадзкім аб’яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).
У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[1].
Дасьледуе помнікі нэаліту і бронзавага веку, паганскія вераваньні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю[2].
Аўтар навукова-папулярных працаў з пытаньняў старажытнага мастацтва[3], у тым ліку брашуры «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990) і кнігі «Старажытная беларуская кухня» (у суаўтарстве, 1995), а таксама шматлікіх артыкулаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.