Курзэмэ (па-латыску: Kurzeme, па-ліўску: Kurāmō), састар. Курляндыя або Куронія — гістарычная вобласьць Латвіі, якая ўваходзіла ў склад валадарстваў Лівонскага ордэна, Рэчы Паспалітай, Расейскай імпэрыі.
У шырокім разуменьні Курзэмэ — уся частка Латвіі да паўднёвага захада ад ракі Заходняй Дзьвіны, т. б. на левым яе берагу. Межы яе амаль супадаюць зь межамі Курляндзкай губэрні у Расейскай імпэрыі.
У вузейшым разуменьні Курзэмэ — заходняя частка вышэйпаказанай Латвіі, да нямецкай заваёвы населеная куршамі і лівамі, т. б. прыкладна сучасныя Ліепайскі, Вэнтсьпілскі, Талсінскі, Кулдыскі, Салдускі раёны. Астатняя, меншая частка «вялікі Курзэмэ» складае Зэмгалэ у шырокім разуменьні або жа Зэмгалэ ў вузкім разуменьні і Сэлію (яна жа Аўгшзэмэ, Аўгшкурзэмэ).
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.