тэхналёгія перадачы інфармацыі з дапамогай радыёхваляў From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дыё — спосаб бяздротавага прыёму і пераносу інфармацыі (сыгналу) шляхам мадуляцыі і перадачы электрамагнітных хваляў для камунікаваньня, вяшчаньня, тэлебачаньня і г. д. Таксама прылада для прыёму радыёсыгналу (радыёпрыёмнік). Перадача інфармацыі ажыцьцяўляецца ў сыстэмах радыёсувязі, радыёвяшчаньня, тэлебачаньні, радыёкіраваньні, актыўных радарах і іншых. У пасіўных радыёлякацыйных сыстэмах, радыёпэленгацыі і іншых гэткіх сыстэмах прымаецца толькі інфармацыя. Словам радыё таксама называюць радыёвяшчаньне, то бок сродак масавай інфармацыі, прызначаным для шырокай аўдыторыі і бытавых радыёстанцыяў.
Як сродкі масавай інфармацыі, радыё стаўся папулярным на пачатку ХХ стагодзьдзя. У другой палове ХХ стагодзьдзя ягоная папулярнасьць саступіла месца тэлебачаньню, але радыё ўсё яшчэ на пачатак XXI стагодзьдзя застаецца даволі папулярным, канкуруючы з тэлебачаньнем і Інтэрнэтам. У час свайго росквіту радыё было магутным сродкам прапаганды і тэхнічным сродкам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю чалавецтва. Аднак дыяпазон радыёвяшчаньня вельмі шырокі, акрамя навінаў і прапагандысцкіх матэрыялаў, радыёпраграмы ўключаюць забаўляльныя трансьляцыі, як то музычныя і тэатральныя пастаноўкі, трансьляцыі з спартовых спаборніцтваў, адукацыйныя праграмы і шмат чаго іншага.
У ангельскай мове на пачатку эры радыё асабіста радыё, ці радыётэлеграфія была абазначаная словазлучэньнем wireless telegraphy (літаральная бяздротавая тэлеграфія), а потым было скарочана да wireless. Прыстаўка радыё- зьявілася ўпершыню ў слове радыёправаднік (па-ангельску: radioconductor), уведзеным францускім фізыкам Эдуардам Бранлі ў 1847 годзе і паходзіла ад ангельскага дзеяслова to radiate (лацінскае «radius» значыць сьпічак кола, прамень сьвятла і г. д.). У якасьці назоўніка слова радыё зьявілася толькі ў пачатку XX стагодзьдзя.
Радыёсувязь выкарыстоўвае радыёчасьцевыя сыгналы, то бо частасьці, якія значна перавышаюць частасьці акустычных сыгналаў. Таму для перадачы акустычныя сыгналы накладаюць на высокачастасную аснову шляхам мадуляцыі і, калі гэтыя сыгналі прынятыя, яны дэмадуліруюцца, прайграваючы пачатковы сыгнал.
Напрыклад, пры перадачы аўдыёінфармацыі голас апэратару стварае акустычныя гукавыя ваганьні, якія ў мікрафоне пераўтвараюцца ў адпаведныя электрычныя ваганьні гукавой частасьці. У выніку ствараецца гэтак званы мадуляцыйны сыгнал, які ідзе ў перадавальную прыладу. Утвараюцца гэтак званыя гарманічныя носьбіты, прызначаныя для перадачы інфармацыі ў прасторы, ваганьняў, частасьць якіх значна перавышае частасьць мадулюючага сыгналу. Адзін або некалькі парамэтраў ваганьня носьбіту, як то амплітуда, частасьць, фаза, зьмяняюцца ў залежнасьці ад зьмены сыгнальнае мадуляцыі. Мадуляваныя ваганьні носьбіта выпраменьваюцца перадавальнай антэнай у космас у выглядзе электрамагнітных радыёхваляў. Яны прыходзяць на прыёмную антэну радыё разам з многімі іншымі радыёхвалі ад іншых перадатчыкаў і крыніцаў перашкод, сярод якіх ёсьць прыродныя, у асноўным маланкі, і штучныя. Прымальнік выбірае, узмацняе, дэмадулюе перададзеныя мадуляваныя ваганьні носьбіту. У выніку ўзьнікае электрычнае ваганьне частасьці гуку, якое прайгравае голас апэратара ў гучнагаварыцель.
З разьвіцьцём электронікі, акрамя перадачы аналягавага сыгналу, пачалося выкарыстаньне фармату лічбавага кадаваньня. Такім чынам, гэтае дало пачатак стварэньню лічбавага радыё. Гэты фармат дазваляе, між іншым, запісваць і захоўваць радыёперадачы на электронных носьбітах, перадаваць іх праз Інтэрнэт і таму падобнае. Акрамя самога радыё, падобныя прынцыпы выконваюць і іншыя сродкі бесправоднага радыё, напрыклад, тэлебачаньне, якое, аднак, патрабуе высокачастаснага кадаваньня выявы, мабільныя тэлефоны, Wi-Fi і шмат іншага.
Радыё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.