Прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі
частка земляў Беларусі з каштоўнымі прыроднымі мясьцінамі, у дачыненьні якой усталяваны асаблівы лад аховы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыродаахо́ўныя тэрыто́рыі Белару́сі — частка земляў Беларусі з каштоўнымі прыроднымі мясьцінамі, у дачыненьні якой усталяваны асаблівы лад аховы і карыстаньня.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/1999._Stamp_of_Belarus_0323.jpg/320px-1999._Stamp_of_Belarus_0323.jpg)
Віды: заказьнік, запаведнік, нацыянальны парк і помнік прыроды. Паводле 3-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (ААПТ), у залежнасьці ад узроўню дзяржаўнага кіраваньня яны падзяляюцца на землі мясцовай і рэспубліканскай значнасьці. Запаведнікі і нацыянальныя паркі маюць рэспубліканскую значнасьць. Згодна з 33-м артыкулам прыродаахоўная тэрыторыя набывае міжнародную значнасьць пры ўлучэньні «ў сусьветную сетку біясфэрных запаведнікаў ААНАНК, сьпісы мясьцінаў Сусьветнай спадчыны ААНАНК, водна-балотных угодзьдзяў міжнароднай значнасьці і Смагардавую сетку». Падрыхтоўку і прадстаўленьне ў міжнародныя арганізацыі прапановы аб такім улучэньні ажыцьцяўляе Мінпрыроды Беларусі. Міжнародная значнасьць таксама надаецца памежным землям, калі яны прызнаныя сумежнымі прыродаахоўнымі землямі ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі Беларусі[1].
На 1 студзеня 2023 году налічвалася 1335 ААПТ. Сярод іх было 634 мясцовыя і 332 рэспубліканскія помнікі прыроды, 275 мясцовых і 99 рэспубліканскіх заказьнікаў, 4 нацыянальныя паркі і Бярэзінскі запаведнік. Прыродаахоўныя землі займалі 9,1 % плошчы краіны, у тым ліку 15,1 % земляў Берасьцейская вобласьці, па 10 % — Віцебскай і Гарадзенскай, 7,5 % — Гомельскай, 4,6 % — Магілёўскай і 7,7 % — Менскай. Міжнароднае прызнаньне мелі 26 водна-балотных угодзьдзяў, 3 біясфэрныя запаведнікі і Белавеская пушча[2].