![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/78/Gerb_of_NP_Belovezhskaya_Pushcha.jpg/640px-Gerb_of_NP_Belovezhskaya_Pushcha.jpg&w=640&q=50)
Белавеская пушча (нацыянальны парк)
нацыянальны парк у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белавеская пушча» — нацыянальны парк у Беларусі на тэрыторыі буйнога ляснога масіву Белавеская пушча (Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны).
Хуткія факты Разьмяшчэньне, Найбліжэйшы горад ...
Нацыянальны парк «Белавеская пушча» | |
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП | |
![]() Герб (2015 г.) | |
Разьмяшчэньне | Камянецкі, Пружанскі і Сьвіслацкі раёны (Беларусь) |
---|---|
Найбліжэйшы горад | Камянец |
Каардынаты | 52°35′8″ пн. ш. 23°52′45″ у. д. |
Плошча | 1500,83 км² (2016) |
Сярэдняя вышыня | 170 м н.у.м. |
Заснаваны | 25 сьнежня 1939 (84 гады таму) |
Уласьнік | Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь |
Афіцыйны сайт | |
Закрыць
Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам зьяўляецца вёска Каменюкі (Камянецкі раён, Берасьцейская вобласьць). Створаны ў мэтах захаваньня эталённых і ўнікальных прыродных комплексаў і аб’ектаў прыроды, правядзеньня навуковых дасьледаваньняў, распрацоўкі і ўкараненьня навуковых мэтадаў аховы прыроды і прыродакарыстаньня, экалягічнай асьветы і рэкрэацыйнай дзейнасьці.