Запаве́днік — тэрыторыя сушы альбо акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасьцю выключаны з гаспадарчай дзейнасьці чалавека й ахоўваецца дзяржавай. Зьяўляецца відам запаведных тэрыторый[1].

Thumb
Бярэзінскі біясфэрны запаведнік

Запаведнікі й нацыянальныя паркі зьяўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэньня. Заказьнікі й помнікі прыроды могуць зьяўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага альбо мясцовага значэньня.

Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спэцыяльная служба (дзяржынспэктары, егеры).

Навуковая праца ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца дасьледаваньні па праграме «Летапіс прыроды».

Гісторыя

Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзьніклі ў старажытным Бабілёне, Грэцыі, Індыі й ствараліся з рытуальнымі й паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавеская пушча. Самы вялікі запаведнік у сьвеце — Вялікі Габійскі (Манголія, плошча 5 млн га).

На Беларусі два запаведнікі: Бярэзінскі біясфэрны запаведнік і Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік (адзіны ў сьвеце).

Задачы

Асноўныя задачы запаведнікаў:

  • зьберажэньне эталённых альбо найбольш тыповых для вызначанай геаграфічнай зоны прыродных краявідаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёлаў і расьлін;
  • вывучэньне прыродных працэсаў у натуральным стане;
  • распрацоўка пытаньняў рэканструкцыі флоры, фаўны й комплексу іншых прыродаахоўных праблем;
  • культурна-асьветніцкая праца, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды.

Клясыфікацыя

Вылучаюць запаведнікі:

  • накіраванага рэжыму
  • прыродныя
  • эталённыя
  • біясфэрныя
  • мэмарыяльныя й іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.