Заказьнік
участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захаваньня і аднаўленьня складнікаў прыроды і падтрыманьня раўнавагі ў навакольным асяродзь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зака́зьнік — участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захаваньня і аднаўленьня складнікаў прыроды і падтрыманьня раўнавагі ў навакольным асяродзьдзі.
- Ня варта блытаць з запаведнікам.
Ёсьць відам асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. У заказьніку абмяжоўваюць гаспадарчую дзейнасьць, што шкодзіць яго стану: узворваньне земляў, лесакарыстаньне, паляваньне, рыбалоўства, касьбу, выпас жывёлы, збор ягадаў, пладоў і кветак. Адначасна дазваляюць санітарную высечку лесу, адлоў і адстрэл жывёлы для абмежаваньня колькасьці, лесапасадку, расьсяленьне новых відаў жывёлы, лесагаспадарчую дзейнасьць і падарожніцтва. Плошча заказьніка можа складаць ад некалькіх гектараў да тысячаў км². Віды: біялягічны, гідралягічны, краявідны і палеанталягічны[1].