Першы Нікейскі сабор
першы сусьветны сабор хрысьціянскай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршы Ніке́йскі сабо́р — сабор Царквы, прызнаваны Сусьветным; адбыўся ў чэрвені 325 году ў горадзе Нікея (цяпер Ізьнік, Турэччына); працягваўся больш за два месяцы й стаў першым Усяленскім саборам у гісторыі хрысьціянства.
Хуткія факты Назва арыгінальнай мовай, Твор ...
Першы Нікейскі сабор
Назва арыгінальнай мовай | Σύνοδος τῆς Νῑκαίᾱς, Concilium Nicaenum |
---|---|
Твор | Нікейскі сымбаль веры |
Названа ў гонар | Нікея Македонская |
Кіраўнік | Осій Кардубскі |
Краіна | Старажытны Рым |
Цяперашняе месцазнаходжаньне | Нікея |
Геаграфічныя каардынаты | 40°25′48″N 29°43′12″E |
Асноўная тэма твору | хрысталёгія, арыянства, дата Вялікадня, віятыкум |
Наступнік | Першы Канстантынопальскі сабор |
Дата | 325 |
Дата пачатку | травень 325 |
Дата заканчэньня | ліпень 325 |
Арганізатар | Канстантын I Вялікі |
Закрыць
Сабор быў скліканы імпэратарам Канстантынам Вялікім, для таго каб паставіць кропку ў спрэчцы паміж Александрыйскім эпіскапам Аляксандрам і Арыем, які адмаўляў адзінасутнасьць Хрыста й Бога Айца. На думку Арыя й яго шматлікіх прыхільнікаў, Хрыстус не Бог, а першая й найдасканалая са створаных Богам істот (гл. арыянства).
На Нікейскім саборы вызначыліся й усталяваліся асноўныя дактрыны (дагматы) хрысьціянства.