места ў Бурсе (Турэччына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізьнік, колішняя Нікея — старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турэччыны.
Ізьнік | |
турэц. İznik | |
Краіна: | Турэччына |
Правінцыя: | Бурса |
Плошча: |
|
Насельніцтва: |
|
Паштовы індэкс: | 16x |
Геаграфічныя каардынаты: | 40°25′44″ пн. ш. 29°43′10″ у. д. |
Ізьнік | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.iznik.bel.tr |
Назва Ізьнік паходзіць ад старой назвы горада Нікея. Згодна з агульным правілам пераўтварэньня ў той пэрыяд, назва Isnikea перайшла ў турэцкае Iznik шляхам даданьня суфікса да грэцкай назвы, яка азначае «ўнутры сьцяны»[1].
Больш падрабязна пра гісторыю горада ў даасманскія часы гл. у артыкуле Нікея (Бітынія) У 1331 годзе Архан I захапіў горад, і на кароткі час ён стаў сталіцай Асманскага эмірата, які пашыраўся[2]. Вялікі храм Сьвятой Сафіі ў цэнтры горада быў ператвораны ў мячэт і стаў называцца Арханскай мячэцьцю[3]. Побач былі пабудаваны мэдрэсэ (духоўная школа) і хамам (лазьня)[4]. У 1334 г. Архан пабудаваў яшчэ адну мячэць і імарэт (суповую кухню) каля брамы Yenіşeh Kapısı на паўднёвым баку горада.
Арабскі падарожнік Ібн Батута наведаў горад у 1331 годзе, неўзабаве пасьля захопу горада Арханам І[5]. Паводле іншых зьвестак, ён быў у горадзе паміж 1334 і 1339 гг[6][удакладніць!]. Паводле яго, горад быў у руінах, населены невялікай колькасьцю людзей, якія знаходзіліся на службе ў султана. Каля гарадзкіх сьцен былі сады, кожны дом быў акружаны садам. У горадзе вырошчвалі садавіну, грэцкія арэхі, каштаны й салодкі вінаград[6][7][8].
Перапіс 1520 г. зафіксаваў 379 мусульманскіх і 23 хрысьціянскія сем’і, у той час як у 1624 г. зафіксавана 351 мусульманская й толькі 10 хрысьціянскіх сем’яў. Зыходзячы зь пяці членаў кожнай сям’і, гэтыя лічбы паказваюць, што насельніцтва складала каля 2000 чалавек.
У XVIII—XIX стагодзьдзях колькасьць жыхароў была амаль аднолькавай. Увогуле, калі бізантыйскі горад, паводле ацэнак, налічваў 20-30 тысячаў насельніцтва, то ў часы Асманскай імпэрыі горад ніколі ня быў квітнеючым. Падарожнікі апісвалі горад несуцяшальна. Так, італьянскі археолаг Даменіка Сесьціні пасьля свайго візыту ў Ізьнік у 1779 годзе пісаў пра Ізьнік як пра закінуты горад без жыцьця, без шуму й без руху[6][9]. У 1797 годзе Джэймс Далауэй апісаў Ізьнік як «няшчасную вёску»[6][10].
Значная частка горада была разбурана ў 1921 годзе падчас грэка-турэцкай вайны (1919—1922), большасьць насельніцтва стала бежанцамі. Шмат гістарычных будынкаў было пашкоджана альбо разбурана[11].
У 1930 годзе горад быў далучаны да правінцыі Бурса.
Паводле зьвестак TUІK на 2020 год, насельніцтва муніцыпалітэта складае 44 102 чалавекі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.