Нікея
старажытнае грэцкае места ў Малой Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніке́я (па-старажытнагрэцку: Νίκαια, у даасманскія часы — назва Ізьніка) — старажытны і сярэдневяковы горад Малой Азіі, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы сучаснай Турэччыны, на месцы сучаснага турэцкага горада Ізьнік (па-турэцку: İznіk). Адноўлены ў IV ст. да н. э. пад назвай Анкор, альбо Гелікор. Выгадна разьмешчаная на беразе возера й абмежаваная ад сушы высокімі пагоркамі, яна мела ідэальныя ўмовы для свайго расьсяленьня.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Нікея (неадназначнасьць).