Міхаіл Гарбачоў
савецкі партыйны дзяяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхаі́л Сярге́евіч Гарбачо́ў (нарадзіўся 2 сакавіка 1931 году, Прывольнае, Стаўрапольскі край, РСФСР — 30 жніўня 2022, Масква, Расея) — генэральны сакратар ЦК КПСС з 11 сакавіка 1985 году па 23 жніўня 1991 году, першы і апошні прэзыдэнт СССР з 15 сакавіка 1990 году па 25 сьнежня 1991 году. Былы глава Гарбачоў-Фонду. Меў шэраг узнагарод і ганаровых званьняў, найбольш вядомая зь якіх — Нобэлеўская прэмія міру 1990 году. Зь дзейнасьцю Гарбачова на пасадзе главы КПСС і СССР зьвязаная маштабная спроба рэфармаваньня — Перабудова, якая скончылася распадам Савецкага Саюзу, а таксама завяршэньнем халоднай вайны. Пэрыяд кіраваньня Гарбачова ацэньваецца неадназначна. У 1990 годзе Ўнівэрсытэт Аляскі прысвоіў Гарбачову званьне ганаровага прафэсара гуманітарных навук[8].
Міхаіл Гарбачоў лац. Michaił Harbačoŭ | |
па-расейску: Михаил Горбачев | |
прэзыдэнт СССР | |
---|---|
15 сакавіка 1990 — 25 сьнежня 1991 | |
Папярэднік: | няма (пасада заснаваная) |
Наступнік: | няма (пасада скасаваная) |
Генэральны сакратар ЦК КПСС | |
11 сакавіка 1985 — 23 жніўня 1991 | |
Папярэднік: | Канстанцін Чарненка |
Наступнік: | няма (пасада скасаваная) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 сакавіка 1931(1931-03-02)[1][2][3][…] |
Памёр: |
30 жніўня 2022(2022-08-30)[4][5] (91 год) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Раіса Гарбачова[d][7] |
Дзеці: | Ірына Вірганская[d] |
Бацька: | Sergey Gorbachev[d] |
Маці: | Maria Gorbacheva[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | Нобэлеўская прэмія міру (1990) |