беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Мітрафа́н Ві́ктаравіч До́ўнар-Запо́льскі (14 чэрвеня 1867, места Рэчыца — 30 верасьня 1934, Масква) — беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай гістарыяграфіі[1]. Доктар гістарычных навук (1905), прафэсар (1902). Правадзейны сябра Інбелкульту.
Мітрафан Доўнар-Запольскі лац. Mitrafan Doŭnar-Zapolski | |
Род дзейнасьці | беларускі гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнавец |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 (14) чэрвеня 1867 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 верасьня 1934 (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, этнограф |
Навуковая сфэра | этнаграфія, фальклёр, літаратуразнаўства і эканамічная гісторыя[d] |
Месца працы |
|
Дзеці | Усевалад Доўнар-Запольскі[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
герб Побуг | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 (14) чэрвеня 1867 |
Памёр | 30 верасьня 1934 (67 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Доўнар-Запольскія |
Дзеці | Усевалад Доўнар-Запольскі[d] |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | гісторык, этнограф |
Подпіс |
У 1894 скончыў Кіеўскі ўнівэрсытэт. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ Харкава і Баку. 3 1 кастрычніка 1925 і да 1 верасьня 1926 працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 3 восені 1926 у Маскве.
Не пазьбег завуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю СССР.
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі Беларусі: «Беларускае мінулае» (1888), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У 1926 завяршыў абагульненую працу «Гісторыя Беларусі», выдадзеную толькі ў 1994. На працягу 1880—1890 зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этнаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінскі, перакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў Баркулабаўскі летапіс. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.[2]
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Мітрафана Доўнара-Запольскага прадугледжвалася «спальваць»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.