From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Кішка (к. 1590[1] — 31 траўня 1644) — прадстаўнік магнацкага роду гербу «Дуброва». Падскарбі вялікі літоўскі.
Сын Станіслава Станіслававіча Кішкі і Альжбеты з Сапегаў, дачкі Паўла і Анны з Хадкевічаў. Жанкі: 1. Гэлена зь Лесьнавальскіх, дачка Яна і Эвы з Падлескіх, 2. Барбара з князяў Радзівілаў, дачка Вайцеха і Анны з Кэтлераў [1].
Ваявода дорпацкі з 1617 году, ваявода мсьціслаўскі з 1627 году, кашталян троцкі з 1636 году, падскарбі вялікі літоўскі з 1640 году, стараста магілёўскі ў 1644 годзе[1].
Перабудаваў у 1631 годзе ў Іўі Петрапаўлаўскі касьцёл і пры ім кляштар ордэна бэрнардынцаў. Ён ахвяраваў на карысьць кляштара 15 тысячаў польскіх злотых, а потым штогод на яго ўтрыманьне — па 200 злотых.
У 1603 годзе ад імя бацькі Станіслава Кішкі аддаў маёнтак Кажан-Гарадок (маёнтак ахопліваў мястэчка Кажан-Гарадок з праваслаўнай царквой, вёскі Бродніца, Бастынь, Вічын, Воля, Велута, Дварэц, Дрэпская Даліна, Кормуж, Ракітна, Цна і Язьвінкі) у заклад за 11 тыс. коп грошаў Ежы Самсону Падбярэскаму, а ў 1613 годзе ня выкупляючы з закладу, навечна прадаў таму ж Падбярэскаму за агульную суму ў 30 тыс. коп. грошай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.