From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Іўі. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[lower-alpha 1], каля сажалкі на рацэ Іўянцы. Касьцёл дзее, кляштар існаваў да 1858 году. Твор архітэктуры готыкі, пазьней рэкаструяваны ў стылі віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Іўе |
Каардынаты | 53°55′57.25″ пн. ш. 25°46′51.16″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | готыка, віленскае барока |
Дата заснаваньня | 1491 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Іўеўскага бэрнардынскага кляштару складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і мураванай агароджы.
Будаваўся ў 1491—1495 гадах на сродкі ваяводы троцкага і маршалка вялікага літоўскага Пятра Мантыгердавіча[1], які аднак не пасьпеў дакумэнтальна аформіць фундацыю праз раптоўную сьмерць[lower-alpha 2]. У 1499 годзе будаваньне скончыў сын Пятра Мантыгердавіча Ян.
Больш за паўстагодзьдзя будынак касьцёла знаходзіўся ў валоданьні арыянаў, а ў другой палове XVI ст. яго прыстасавалі пад кальвінскі збор. У пачатку XVII ст. перайшоў у валоданьне ваяводы амсьціслаўскага Мікалая Кішкі, які ў 1612 годзе перадаў будынак каталікам[1]. У 1631 годзе з дазволу біскупа віленскага Абрагама Войны Мікалай Кішка заснаваў пры касьцёле кляштар бэрнардынаў. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл спалілі. У 1787 годзе яго адбудавалі ў стылі віленскага барока і асьвяцілі.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1858 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў[2].
За савецкім часам набажэнствы ў касьцёле не перапыняліся.
Паводле сваёй пачатковай структуры меў падабенства з Траецкім касьцёлам у Ішкальдзі, хоць да нашага часу гатычнае аблічча значна зьмянілася ў выніку шматлікіх перабудоваў. Першы гатычны касьцёл, відаць, ня скончылі: пасьпелі збудаваць апорныя сьцены кафалікону і апсыды з масіўнымі контрфорсамі, частка зь якіх захавалася дасюль, але скляпеньнямі будынак не перакрылі. Сучасныя крыжовыя скляпеньні травеяў і апсыды — з часоў, калі ўвесь касьцёл грунтоўна перабудавалі ў стылі віленскага барока.
Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 2-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Унутры пэрымэтрам з трох бакоў праходзіць калідор, злучаны з апсыдай касьцёла. Кутнія памяшканьні выступаюць з агульнага прастакутнага абрысу пляну. Ва ўнутраны двор вядзе аркавы праезд каля паўночна-заходняга вугла касьцёла. Сьцены корпуса праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца карнізам. У інтэр’еры ўсходняга крыла будынка мастацкую каштоўнасьць мае тэракотавая кафляная печ XVII ст. з расьлінным і геамэтрычным арнамэнтам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.