Міжнародная сыстэма СІ
From Wikipedia, the free encyclopedia
СІ (SI, па-француску: Système International d’Unités) — міжнародная сыстэма адзінак, сучасны варыянт мэтрычнай сыстэмы. СІ зьяўляецца найболей шырока выкарыстоўванай сыстэмай адзінак у сьвеце, як у паўсядзённым жыцьці, так і ў навуцы і тэхніцы. У цяперашні час СІ прынятая ў якасьці законнай сыстэмы адзінак большасьцю краін сьвету і амаль заўсёды выкарыстоўваецца ў вобласьці навукі, нават у тых краінах, у якіх у паўсядзённым жыцьці выкарыстоўваюцца традыцыйныя адзінкі. У гэтых нешматлікіх краінах (напрыклад, у ЗША), азначэньні традыцыйных адзінак былі зьмененыя — яны пачалі вызначацца праз адзінкі СІ.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама СІ (неадназначнасьць).
СІ зьяўляецца найболей шырока выкарыстоўванай у сьвеце сыстэмай вымярэньня, якая выкарыстоўваецца як у паўсядзённым гандлі, гэтак і ў навуцы[1][2]. Сыстэма была амаль глябальна прынятая, аднак толькі адзіная прамыслова разьвітая краіна — ЗША, не выкарыстоўвае мэтрычную сыстэму ў якасьці асноўнай у сваёй камэрцыйнай дзейнасьці і стандартызацыі[3]. Вялікабрытанія афіцыйна прыняла частковае ўвядзеньне мэтрычнай сыстэмы, не маючы, аднак, намеру замены сваіх брытанскіх адзінак цалкам. Канада таксама прыняла СІ, але брытанская ці амэрыканская сыстэма па-ранейшаму дазволена законам для выкарыстаньня, таму і шырока прымяняюцца ў многіх галінах жыцьця канадзкага грамадзтва, асабліва ў розьнічным гандлі прадуктамі харчаваньня, будаўніцтве і чыгунцы[4]. У Лібэрыі і М’янме таксама шырока выкарыстоўваюцца адзінкі вымярэньня брытанскай сыстэмы. Гэтыя гэтак званыя імпэрскія адзінкі зьяўляюцца агульнымі пры вымярэньні дыямэтра або дыяганалі шэрагу рэчаў, як то роварных колаў, барабанаў, кампутарных манітораў і памераў іншых кампанэнтаў кампутара.
Міжнародная сыстэма адзінак СІ складаецца з набору адзінак вымярэньня і набору кратных і частковых прэфіксаў да іх. Сыстэма таксама вызначае стандартныя скарочаныя абазначэньні для адзінак і правілы запісу вытворных адзінак. Сыстэма СІ не зьяўляецца нязьменнай, яна ёсьць наборам стандартаў, у якім ствараюцца адзінкі вымярэннья і карэктуюцца іхныя значэньні ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі ў залежнасьці ад узроўню сучаснага разьвіцьця вымяральных тэхналёгіяў. Вызначэньне адзінак СІ разглядаюцца і аналізуюцца на Міжнароднай канфэрэнцыі па мерах і вагам, якая праводзіцца раз на чатыры гады ў Парыжы[5]. Міжнародны стандарт ISO 1000 (ICS 01060) апісвае Міжнародную сыстэмы СІ і рэкамэндацыі па выкарыстаньні кратных і вытворных адзінак[6].