Ляхаўка (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляхаўка, Ляхаўскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места. Падзялялася на Верхнюю Ляхаўку (трыкутнік паміж вуліцамі Ігуменскай, Вясёлай і Верхнеляхаўскай), Ніжнюю Ляхаўку (вялікі раён на ўсход і паўночны ўсход ад вуліцы Ніжнеляхаўскай, а таксама прырэчная частка вуліцы Вясёлай) і Ляхаўскую Слабодку (некалі гістарычная Ляхаўка, што месьцілася на правым беразе Сьвіслачы — раён колішняй Лодачнай вуліцы)[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ляхаўка.
На паўднёвы захад ад Ляхаўкі пачынаюцца Ўборкі, на поўнач — цэнтральнае Новае Места, на ўсход — Кашары, на поўдзень — Серабранскія Млыны[2][3].