Лю Цысінь
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым выпадку кітайскае прозьвішча (Лю) зьмяшчаецца наперадзе асабістага імя.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Лю Цысінь | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1963(1963-06-23)[1][2][3] (61 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік навуковай фантастыкі, інжынэр, пісьменьнік |
Жанр | навуковая фантастыка |
Мова | кітайская мова[5][6] |
Узнагароды | |
Закрыць
Лю Цысінь (па-кітайску: 劉慈欣, 刘慈欣, Liú Cíxīn; нарадзіўся 23 чэрвеня 1963 году, Янцюань, правінцыя Шаньсі[7]) — кітайскі пісьменьнік-фантаст, якога лічаць лідэрам кітайскай фантастыкі, а таксама самым папулярным фантастам Кітаю[8]. Васьміразовы ляўрэат кітайскай прэміі Galaxy па навукова-фантастычнай літаратуры, а таксама ляўрэат некалькіх ганаровых амэрыканскіх прэміяў — «Нэб’юла» у 2014, «Г’юга» ў 2015 і «Локус» у 2017. Перад тым, як стаць пісьменьнікам працаваў інжынэрам на электрастанцыі ў Янцюані (правінцыя Шаньсі).
Лю Цысінь вынайшаў новыя тэмы ў навуковай фантастыцы Кітаю. Яго творы засяроджаны ў асноўным на ролі Кітаю ў будучым сьвеце[9].