Лю Цысінь
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтым выпадку кітайскае прозьвішча (Лю) зьмяшчаецца наперадзе асабістага імя.
Лю Цысінь | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1963[1][2][3] (61 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік навуковай фантастыкі, інжынэр, пісьменьнік |
Жанр | навуковая фантастыка |
Мова | кітайская мова[5][6] |
Узнагароды | |
Лю Цысінь (па-кітайску: 劉慈欣, 刘慈欣, Liú Cíxīn; нарадзіўся 23 чэрвеня 1963 году, Янцюань, правінцыя Шаньсі[7]) — кітайскі пісьменьнік-фантаст, якога лічаць лідэрам кітайскай фантастыкі, а таксама самым папулярным фантастам Кітаю[8]. Васьміразовы ляўрэат кітайскай прэміі Galaxy па навукова-фантастычнай літаратуры, а таксама ляўрэат некалькіх ганаровых амэрыканскіх прэміяў — «Нэб’юла» у 2014, «Г’юга» ў 2015 і «Локус» у 2017. Перад тым, як стаць пісьменьнікам працаваў інжынэрам на электрастанцыі ў Янцюані (правінцыя Шаньсі).
Лю Цысінь вынайшаў новыя тэмы ў навуковай фантастыцы Кітаю. Яго творы засяроджаны ў асноўным на ролі Кітаю ў будучым сьвеце[9].
Бібліяграфія
- Эра супэрновы (超新星纪元, 1999)
- Сельскі настаўнік (乡村教师, 2001)
- Шаравая маланка (球状闪电, 2004)
- Чароўная Зямля
- Аб мурашках і дыназаўрах
- Самае доўгае падзеньне
- Трылёгія «Памяць аб мінулым Зямлі» (三体):
- Задача трох целаў (三体, 2007)
- Цёмны лес (黑暗森林, 2008)
- Канец сьмерці (死神永生, 2010)
Узнагароды
- Кітайская прэмія Galaxy за кнігі па навуковай фантастыцы.
- Узнагарода Nebula Асацыяцыі сусьветнай навуковай фантастыкі Кітаю (World Chinese Science Fiction Association) лепшаму пісьменьніку.
- Раман Задача трох целаў у 2015 годзе быў адзначаны прэміяй «Г’юга», як найлепшы фантастычны раман году[10].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.