Лыскаў
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лы́скаў[3] (афіцыйная назва — Лы́скава[4]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Хораўцы. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 357 чалавек[1]. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск (лінія Баранавічы — Сьвіслач).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Лыскава (неадназначнасьць).
Лыскаў лац. Łyskaŭ | |
Траецкі касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Зеляневіцкі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 357 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225158[2] |
СААТА: | 1256825049 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′15″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. |
± Лыскаў Лыскаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лыскаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару місіянэраў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст. Каля касьцёла знаходзіцца магіла Францішка Карпінскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.