Сьвіслач (горад)
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьві́слач — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Сьвіслачы. Адміністрацыйны цэнтар Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6426 чалавек[1]. Знаходзіцца за 90 км на поўдзень ад Горадні, за 3 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія Ваўкавыск — Сьвіслач), аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Горадняй, Ваўкавыскам, Поразавам.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьвіслач.
Сьвіслач лац. Śvisłač | |||||
Будынак гімназіі | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1256 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Сьвіслацкі | ||||
Плошча: | 4,28 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6426 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1501,4 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1513 | ||||
Паштовы індэкс: | 231960 | ||||
СААТА: | 4252501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′0″ пн. ш. 24°6′0″ у. д. | ||||
Сьвіслач на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Сьвіслач ![]() ![]() Сьвіслач | |||||
![]() | |||||
http://svisloch.grodno-region.by |
Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). У першай палове XIX стагодзьдзя тут працавала найлепшая на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага гімназія (цяпер гімназія № 1 імя Кастусь Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі. Захаваўся будынак гімназіі ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся комплекс францішканскага кляштару з Траецкім касьцёлам, мескія брамы на Берасьцейскай, Варшаўскай і Рудаўскай вуліцах, а таксама пастаўлены на Рынку ў гонар Сьвіслацкага кірмашу абэліск, помнікі гісторыі і архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зьнішчаныя супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.