беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацярына Андрэева (сапр. Бахвалава, нар. 2 лістапада 1993, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Кацярына Бахвалава | |
Імя пры нараджэньні | Кацярына Андрэеўна Бахвалава |
---|---|
Род дзейнасьці | журналістка |
Дата нараджэньня | 2 лістапада 1993 (30 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | журналістка, рэпартэрка, палітычны вязень |
Месца працы | Белсат, Свабода, Наша Ніва |
Псэўданім | Кацярына Андрэева |
Муж | Ігар Ільяш |
Узнагароды | |
Нарадзілася ў сям’і філёлягаў. Пачатковую адукацыю атрымала ў школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску.
Пасьля школы паступіла ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, але на трэцім курсе кінула вучобу і паехала валянтэрам у Гішпанію, дзе болей за два гады выкладала ангельскую мову[1].
Пасьля вяртаньня ў Беларусь на радзіму вырашыла заняцца журналістыкай. Атрымала прызавое месца на конкурсе, пачала публікавацца ў газэце «Наша Ніва»[1].
Супрацоўнічала зь беларускай службай «Свабоды». Ад 2017 году супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», вяла шматлікія жывыя трансьляцыі з падзеяў у інтэрнэце (стрымы)[1].
У 2020 годзе разам з мужам Ігарам Ільяшом апублікавала кнігу «Беларускі Данбас» пра беларусаў-удзельнікаў расейска-ўкраінскае вайны[1]; але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкаю ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расьследаваньня, якое высьвятліла, сярод іншага, як беларускія службы й дзяржпрадпрыемства ўдзельнічаюць у вайне на баку сэпаратыстаў(en)[2].
Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Воршы[3]. 12 верасьня 2020 году яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Менску і арыштавана на 3 сутак[3].
15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з акцыі па ўшанаваньні памяць Рамана Бандарэнкі, забітага падчас пратэстаў, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі жніўня 2020 г. Да лютага 2021 г. утрымоўвалася ў СІЗА №1.
Разам з калегай-журналісткай Дар’яю Чульцоваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[4].
24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнаная палітычнаю зьняволенаю[5].
18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[6]) прысудзіў Андрэевай і Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[7].
27 сакавіка 2021 году стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнаю камісіяю й была ўзятая пад асаблівы кантроль[8].
Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[9].
13 ліпеня 2022 году Андрэевай дадаткова прысудзілі 8 год калёніі па абвінавачаньні ў здрадзе дзяржаве[10].
4 лютага 2021 году шэфства над палітычнаю зьняволенаю ўзяла Дэляра Буркгарт, дэпутатка Эўрапейскага парляменту[11]. 8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[12]. Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[13].
Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[6]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[6].
«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[24].
Муж — Ігар Ільяш, журналіст «Свабоды»
Дзед — Сяргей Ваганаў, журналіст, былы галоўны рэдактар газэты «Труд в Беларуси»
Прадзед — Давід Пінхасік, журналіст газэты «Советская Белоруссия»
Прабабка — Марыя Ваганава, журналістка газэты «Советская Белоруссия», стваральніца і першы галоўны рэдактар газэты «Палеская праўда».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.