Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіўся ў цэнтры места, на ўсходнім баку Рынку з боку Вялікай вуліцы. Касьцёл дзеяў да 1937 году, кляштар — да 1832 году. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′41.1″ пн. ш. 30°12′25.4″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1952 |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс Віцебскага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія ўтваралі замкнёны ўнутраны двор[1]. У 1961 годзе савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл і кляштар (захаваліся падмуркі).