![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/RIAN_archive_142949_Lubyanka_Square_in_Moscow.jpg/640px-RIAN_archive_142949_Lubyanka_Square_in_Moscow.jpg&w=640&q=50)
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́сьпекі СССР (КГБ СССР[1]; рас. Комитет государственной безопасности СССР) — адна з назваў дзяржаўнага органа, які выконваў задачы абароны рэжыму СССР ад унутраных і вонкавых ворагаў.
Дата заснаваньня / стварэньня | 12 сакавіка 1954 ![]() |
---|---|
Імя | ꠇꠦꠎꠤꠛꠤ ![]() |
Назва арыгінальнай мовай | Комитет Государственной Безопасности ![]() |
Кароткая назва | КГБ СССР ![]() |
Сфэра дзейнасьці | контрразведка ![]() |
Пасада кіраўніка арганізацыі | старшыня КДБ СССР ![]() |
Краіна | Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ![]() |
Выканаўчы орган | Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ![]() |
Належыць да юрысдыкцыі | Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ![]() |
Матчыная арганізацыя | Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ![]() |
Месца штаб-кватэры | Lubyanka Building, Масква, Лубянская плошча ![]() |
Папярэднік | Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі СССР ![]() |
Заменены на | Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь ![]() |
Замяніў | НКВД ![]() |
Дата спыненьня існаваньня | 3 сьнежня 1991 ![]() |
Быў адной з самых магутных дзяржаўных структур у СССР. Паводле Статуту кіраўніцтва камітэтам ажыцьцяўлялася Палітычным бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (вышэйшым органам партыі) без нагляду з боку савецкага ўраду насуперак Канстытуцыі СССР[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/c3/KGB_Symbol.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/KGB_Belarus_crest.svg/320px-KGB_Belarus_crest.svg.png)
У звычайным жыцьці людзі звалі проста «Камітэт». З аднаго боку, КГБ асацыявалася зь імёнамі выведнікаў, а зь іншага — з начнымі ператрусамі, павальнымі арыштамі і лягерамі для палітвязьняў. Так, адзін з найболей прыкметных лідэраў праваабарончага руху ў СССР акадэмік Андрэй Сахараў, які неаднаразова заяўляў аб дачыненьні гэтага ведамства да палітычных забойстваў і бандыцкіх нападаў на іншадумцаў і ў пачатку 1980-х правёў некалькі гадоў у ссылцы пад пільным наглядам КГБ, меў досыць высокае меркаваньне пра шарагоўцаў Камітэта. Па меркаваньні Сахарава, КГБ быў найменш карумпаванай установай сярод саюзных ведамстваў у пэрыяд брэжнеўскага застою.