![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Emblem_of_Federal_security_service.svg/langbe-tarask-640px-Emblem_of_Federal_security_service.svg.png&w=640&q=50)
Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі (ФСБ Расеі) — адзіная цэнтралізаваная сыстэма органаў фэдэральнай службы бясьпекі, якая ажыцьцяўляе рашэньне ў межах сваіх паўнамоцтваў задачаў па забесьпячэньні бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Кіраўніцтва дзейнасьцю ФСБ Расеі ажыцьцяўляецца Прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі. Створана ў чэрвені 1995 году шляхам пераўтварэньня (перайменаваньня) Фэдэральнай службы контрвыведкі Расейскае Фэдэрацыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/Emblem_of_Federal_security_service.svg/220px-Emblem_of_Federal_security_service.svg.png)
17 красавіка 2021 году ФСБ Расеі афіцыйна заявіла, што дапамагло прадухіліць зрынаньне рэжыму Лукашэнкі «паводле адпрацаванага сцэнару „каляровых рэвалюцыяў“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў»[1].