Казімер Ян Сапега
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімер Ян Павал Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1659—1661) і падстолі вялікі літоўскі (1661—1663), падскарбі дворны літоўскі (1663—1670), гетман польны (1681—1683) і вялікі літоўскі (1683—1703, 1705—1708), ваявода полацкі (1670—1681) і віленскі (1682—1703 і з 1705). У 1700 годзе атрымаў ад аўстрыйскага імпэратара Леапольда I княскі тытул[2].
- Ня варта блытаць зь Ян Казімер Сапега.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Казімер Ян Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1637 або 1642 |
Памёр | 13 сакавіка 1720 Горадня |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Ян Сапега Ганна Барбара з Копацяў |
Жонка | Крыстына Барбара з Глябовічаў Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх Антаніна Сыбільля з Вальдштайн-Арнау |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Юры Станіслаў, Міхал Францішак, Аляксандар Павал, Кацярына Схалястыка |
Дзейнасьць | дыплямат |
Закрыць
Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказьню, Асьвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільлёй, Заслаўем, Дуброўнам, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Быў старостам берасьцейскім[3] (з 1665) і жамойцкім (1681—1682).