Жан Лярэн (па-француску: Jean Lorrain), сапраўднае імя Поль Аляксандар Мартэн Дзюваль (франц. Paul Alexandre Martin Duval; 9 жніўня 1855, Фэкан, Нармандыя, Францыя — 30 чэрвеня 1906, Парыж, Францыя) — францускі пісьменьнік, паэт-дэкадэнт, журналіст, драматург, дэндзі. Адна зь яскравых постацяў францускай упадніцкай культуры і Пекнай эпохі[6].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Жан Лярэн
Jean Lorrain
Thumb
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні фр. Paul Alexandre Martin Duval, Поль Аляксандар Мартэн Дзюваль
Псэўданімы Jean Lorrain, Raitif de la Bretonne, Daniel de Kerlor
Нарадзіўся 9 жніўня 1855(1855-08-09)[1][2][3][…]
Памёр 30 чэрвеня 1906(1906-06-30)[1][2][4][…] (50 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, лібрэтыст, драматург, журналіст
Гады творчасьці 1881—1906
Кірунак Дэкадэнцтва
Мова француская мова[5]
Значныя творы Sonyeuse (1891), Le Sang des dieux (1882), Monsieur de Phocas (1901)
Подпіс Thumb
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1855 годзе ў Нармандыі[7]. У 1864—1869 навучаўся ў ліцэі ў Ванве[7]. З 1876 па 1878 навучаўся ва ўнівэрсытэце ў Парыжы на праве. У 1878 годзе кінуў навуку, каб прысьвяціць сябе пісьму[7]. З 1880 году стала жыў у Парыжы і пачаў пісаць пад псэўданімам Жан Лярэн[8].

Жан Лярэн стварыў для сябе вобраз з падкрэсьленым жаданьнем выклікаць скандал. Часта апрануты ў гарсэт, нагрымаваны, пад узьдзеяньнем наркотыкаў, пераапрануты ў жаночую вопратку, ён зрабіў сваё жыцьцё творам мастацтва і правакацыяй. Ён дэманстраваў з фанфарамі сваю гомасэксуальнасьць і цягу да кірмашовых байцоў, не саромеючыся зьявіцца на балях у ружовай майцы і ў кальсонах з скуры пантэры[9].

У канцы XIX стагодзьдзя ягонае здароўе пагоршылася з-за наркаманіі, у прыватнасьці з-за ўжываньня этэру, і пранцаў[10]. Апошнія гады свайго жыцьця ён правёў з маці на Лазурным Беразе, у клімаце, больш спрыяльным для яго фізычнага стану[8].

Памёр 30 чэрвеня 1906 году ў Парыжы. 4 ліпеня 1906 году пахаваны ў Фэкане[11].

Творчасьць

Ж. Лярэн быў тыповым дэкадэнтам. Ягонаму пяру належаць шматлікія зборнікі вершаў, навэляў, п’есаў і раманаў[11]. У 1882 годзе Жан Лярэн апублікаваў свой першы зборнік вершаў «Le Sang des Dieux» (Кроў багоў). Супрацоўнічаў з такімі часопісамі, як Le Chat noir і Le Décadent[12].

У 1884 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з Le Courrier français, у якім апублікаваў сэрыю літаратурных партрэтаў, у тым ліку партрэт Рашыльды, што паклала пачатак сяброўству паміж двума аўтарамі[13]. У 1891 годзе зборнік навэляў «Sonyeuse» прынёс яму вялікі посьпех[13]. З кастрычніка 1895 году ён супрацоўнічаў з часопісам Journal, дзе публікаваў сваю калёнку «Pall-Mall Semaine», стаўшы адным з самых высокааплатных хранікёраў Парыжу[14]. У 1901 годзе апублікаваў свой галоўны твор «Спадар дэ Факác»[15].

Пасьля сьмерці быў надоўга забыты, аднак у апошнія дзесяцігодзьдзі цікавасьць да ягонай фігуры і кнігаў зноў ўзрасла ў Францыі і ў сьвеце[16].

Творы

Паэзія
  • Le Sang des dieux (1882)
  • La Forêt bleue (1882)
  • Modernités (1885)
  • Les Griseries (1887)
  • L’Ombre ardente (1897)
  • Poésie complète, Éditions du Sandre (2015)
Раманы
  • Les Lépillier (1885 et 1908)
  • Très russe (1886)
  • Monsieur de Bougrelon (1897)
  • La Dame turque (1898)
  • Monsieur de Phocas (1901)
  • Le Vice errant (1901)
  • Les Noronsoff (1902)
  • La Maison Philibert (1904)
  • Heures de villes d’eaux: Madame Monpalou (1906)
  • Ellen (1906)
  • Le Tréteau (1906)
  • L’Aryenne (1907)
  • Maison pour dames (1908)
  • Hélie, garçon d’hôtel (1908)
  • L’Homme de joie, разам з Дэльфі-Фабрысам, Albin Michel, 1919.
Навэлі і казкі
  • Sonyeuse (1891, 1993)
  • Buveurs d'âmes (1893)
  • Contes d’un buveur d’éther (1895)
  • Un démoniaque (1895)
  • La Princesse sous verre (1896)
  • Âmes d’automne (1897)
  • Loreley (1897)
  • Contes pour lire à la chandelle (1897)
  • Ma petite ville. Le miracle de Bretagne. Un veuvage d’amour (1898)
  • La Mandragore (Édouard Pelletan, 1899)
  • Princesses d’Italie (1898)
  • Narkiss (publié dans Le Journal, 1898)
  • Histoires de masques (1900)
  • Princesses d’ivoire et d’ivresse (1902, 1993)
  • Sensualité amoureuse (1901)
  • Vingt femmes (1903)
  • Quelques hommes (1903)
  • Fards et Poisons (1904)
  • Propos d'âmes simples (1904)
  • L'École des vieilles femmes (1905)
  • Le Crime des riches (1906)
  • Pelléastres (1909)

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.