From Wikipedia, the free encyclopedia
Рашыльд (па-француску: Rachilde), сапраўднае імя Маргрыт Эмэры (Marguerite Eymery; 11 лютага 1860, Пэрыгё, Францыя - 4 красавіка 1953, Парыж, Францыя) - француская пісьменьніца, драматургіня, гаспадыня літаратурнага салёну. Каралева францускага ўпадніцтва[2].
Рашыльд | |
Rachilde | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Marguerite Eymery |
Псэўданімы | Rachilde, Jean de Childra, Jean de Chibra |
Нарадзілася | 11 лютага 1860 Пэрыгё, Дардонь, Францыя |
Памерла | 4 красавіка 1953 (93 гады) Парыж |
Пахаваная | |
Сужэнец | Альфрэд Валет[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1877-1953 |
Мова | француская |
Значныя творы | Monsieur Vénus (1884), La Marquise de Sade (1887), Madame Adonis (1888), Les Hors Nature (1897), La Tour d'amour (1899) |
Узнагароды | |
Дачка вайскоўца, які адвярнуўся ад яе ў дзяцінстве, бо хацеў хлопчыка, і эксцэнтрычнай маці, прыхільніцы сьпірытызму. У маладым узросьце адмовілася ад першага жаніха-вайскоўца, прапанаванага бацькам. Рана пачала пісаць, хаваючы тэксты. Пад псэўданімам друкавала свае першыя навэлі і казкі ў мясцовай газэце L'Écho de la Dordogne[3]. Два гады навучалася ў кляштары, перш чым прыбыла ў Парыж ва ўзросьце 18 гадоў. Была цудоўнай вершніцай, а таксама валодала пісталетам і шпагай[4]. У Парыжы адразу набыла скандальную славу, бо апраналася і рабіла прычоску ў хлапечым стылі. Замовіла візытоўкі, на якіх было пазначана: Rachilde, homme de lettres (Рашыльд, пісьменьнік). Першапачаткова ўвесь Парыж успрымаў яе за мужчыну[5]. У 1885 яна папрасіла і атрымала дазвол прэфэктуры паліцыі насіць мужчынскі касьцюм[6]. Пасьля эксцэнтрычнай маладосьці пісьменьніца пабралася шлюбам з Альфрэдам Валетам, дырэктарам «Mercure de France», сымбалісцкага літаратурнага часопіса, а пазьней і выдавецтва. Шмат год яна трымала літаратурны салён, сталася слыннай літаратурнай крытыкіняй. Мела славу «каралевы францускага ўпадніцтва» і «стваральніцы новых грахоў»[7]. Памерла амаль забытая ўсімі ва ўзросьце 93 год у 1953 годзе ў Парыжы[8].
У маладосьці падчас сэансу сьпірытызму, арганізаванага маці, выбрала сабе псэўданім на аснове імя нібыта духу, які зьявіўся ўсім на сэансе, - Рашыльд[9]. Маладая Маргрыт палюбіла гэты гендарны эківок і пачала падпісваць свае творы гэтым псэўданімам. Апрача гэтага часам падпісвалася іншымі псэўданімамі: Jean de Childra і Jean de Chibra[10].
Надзвычай плённая празаіца, яна напісала больш за шэсцьдзесят пяць раманаў і зборнікаў навэляў і драмаў[11]. Першы тэкст - навэлю - надрукавала ў 1877 годзе. У раманах яе вельмі рана зацікавілі пытаньні сэксуальнай ідэнтычнасьці, гомасэксуальнага і любога нетрадыцыйнага каханьня, што адлюстравана ў ейным самым вядомым рамане «Спадар Вэнэра» (Monsieur Vénus, 1884), які заваяваў ёй непасрэдную і ў значнай ступені скандальную славу. Гэты раман распавядае пра дзіўную сувязь паміж арыстакратычнай, эксцэнтрычнай і ўладнай жанчынай і фэмінізаваным, вельмі прыгожым флярыстам[12].
Значная частка першавыданьняў пісьменьніцы даступныя ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёньня да ейнай творчасьці актыўна вяртаюцца гендэрныя дасьледнікі і дасьледніцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.