Жамойты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жамойты[1], жамойць, пазьней жмудзіны[2] (жэмайты, жэмайчай[3]; саманазва Žemaitē, лет. Žemaičiai) — сучасная этнічная група ў складзе летувісаў на захадзе Летувы (часам разглядаецца як асобны народ) і назва жыхароў гістарычнай краіны Жамойці. Агульная колькасьць сучасных жамойтаў складае прыкладна 0,5 мільёнаў чалавек. Захоўваецца жамойцкая гаворка летувіскай мовы (часам разглядаецца як асобная мова, адрозная ад гістарычнай жамойцкай мовы), тым часам, паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на ўсходзе Жамойці гавораць на заходнеаўкштайцкім дыялекце. Аднак большая частка сучасных жамойтаў выкарыстоўваюць літаратурную летувіскую мову. Вернікі — каталікі, на паўднёвым захадзе ёсьць таксама лютэране.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Жамойты (неадназначнасьць).
Жамойты | |
Агульная колькасьць | каля 0,5 млн |
---|---|
Рэгіёны пражываньня | Летува |
Мовы | жамойцкая мова, летувіская мова |
Рэлігіі | каталіцтва |
Блізкія этнасы | летувісы, латышы |
Жамойцю (жмодзю) або жмудзінамі традыцыйна называлі ня толькі жыхароў уласна Жамойці, але і роднасныя ім плямёны[4]. Па анэксіі Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імпэрыяй на згоду і пры падтрымцы расейскіх уладаў (імпэрскім інтарэсам якіх у рэчышчы палітыкі русіфікацыі адпавядала прывязваньне гісторыі ВКЛ да нашчадкаў балтыйскай меншасьці, а не беларусаў) за жамойтамі замацавалася назва «Літва», калі дзеячы жамойцкага нацыянальнага абуджэньня дзеля забесьпячэньня свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі — у якасьці этнічнай — назву старажытнай літоўскай (беларускай) дзяржавы, а ня ўласнага Жамойцкага княства (якое не асацыявалася з уяўленьнямі пра разьвітую старажытную дзяржаўнасьць)[4][5].