![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0b/Dyje-Morava_confluence_01.jpg/640px-Dyje-Morava_confluence_01.jpg&w=640&q=50)
Дыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыя (па-чэску: Dyje, па-нямецку: Thaya) — рака ў Аўстрыі й Чэхіі, правы прыток Моравы. Цячэ з захаду на ўсход уздоўж мяжы Чэхіі й Аўстрыі. Мае даўжыню 235,4 км. Плошча басэйну складае 13 419 км², сьцёк — 43,9 м³/с. Выток ракі ўтвараюць рэкі Мораўска-Дыя й Дойчэ-Тая каля Рабсу. У сярэднім цячэньні ўтварае глыбокую даліну, са схіламі да 100 мэтраў. Такі рэльеф дазваляў будаваць уздоўж даліны ракі добра абароненыя месцы. З тых часоў на берагах ракі захавалася шмат замкаў. У рэчышчы ракі пабудаваны дзьве дамбы. Таксама ў даліне ракі створана шмат нацыянальных паркаў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дыя (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Дыя | |
Dyje | |
![]() Зьліцьцё Дыі й Моравы | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля Рабсу |
Вышыня вытоку | 410 м |
Вусьце | Морава |
Краіны басэйну | Аўстрыя, Чэхія |
Вобласьці | Знойменская акруга, раён Брно-прыгарад[d] і Бржэцлаў[d] |
Даўжыня | 235,4 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 43,9 м³/с |
Плошча басэйну | 13 419 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Іглава |
Закрыць