![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258B_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B0_-_panoramio.jpg/640px-%25D0%25A1%25D0%25B8%25D0%25BC%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25BB%25D1%258B_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B0_-_panoramio.jpg&w=640&q=50)
Дзьвінск
места ў Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзьвінск (лат. Daugavpils (зьвесткі), [ˈdaʊɡaʊpils]; латг. Daugpiļs) — места ў Латвіі, на рацэ Дзьвіне. Адміністрацыйны цэнтар Дзьвінскага краю (не ўваходзіць у ягоны склад). Насельніцтва на 2016 год — 95 467 чалавек. Знаходзіцца за 232 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі, побач з граніцамі Беларусі (33 км) і Летувы (25 км). Буйны чыгуначны вузел.
Дзьвінск лац. Dźvinsk / Dynaburg | |||||
лат. Daugavpils | |||||
![]() Агульны выгляд | |||||
Гімн Дзьвінску: Latgola bys breiva | |||||
Першыя згадкі: | 1275 | ||||
Магдэбурскае права: | 1582 | ||||
Былыя назвы: | Дынабург, Барысаглебск | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Мэр: | Andrejs Elksniņš[d] | ||||
Плошча: | 72,48 км² | ||||
Вышыня: | 105 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | ![]() | ||||
шчыльнасьць: | 1268,12 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 654 | ||||
Паштовыя індэксы: | LV-540(1-22); LV-5465 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°52′17″ пн. ш. 26°30′58″ у. д. | ||||
Дзьвінск на мапе Латвіі ![]() ![]() Дзьвінск | |||||
![]() | |||||
www.daugavpils.lv |
Дынабург — магдэбурскае места гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі), старажытны замак, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Тут захаваліся фартэцыя, касьцёл Сьвятога Пятра ў вярыгах і сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся замак, а таксама збудаваны ў стылі віленскага барока комплекс калегіюму езуітаў, помнікі архітэктуры XIII—XVIII стагодзьдзяў. У наш час культурны, адукацыйны, прамысловы цэнтар Латгаліі, другое паводле велічыні места краіны.