Г’ю Лоры
ангельскі актор, камэдыянт і музыка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймз Г’ю Кэлам Лоры (па-ангельску: James Hugh Calum Laurie; нар. 11 чэрвеня 1959 году, Оксфард, Вялікабрытанія) — ангельскі актор, комік, пісьменьнік, музыка й рэжысэр. Ён упершыню стаў вядомы як адзін зь вядучых шоў Фрая й Лоры, разам са сваім сябрам Стывэнам Фраем, зь якім ён далучыўся да акторскага складу ў сэрыялах «Чорная гадзюка» й «Джыўз і Ўустэр», дзе здымаліся з 1987 да 1999 году. З 2004 году Г’ю гуляе ў сэрыяле Доктар Гаўс ролю доктара Грэгары Гаўза, за якую атрымаў два «Залатыя Глёбусы», дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў ЗША й некалькі намінацыяў на прэмію «Эмі».
Лоры таксама ўдзельнічаў у фільмах, як то «Розум і пачуцьці» (1995), дыснэеўскім «101 далматынец» (1996), «Злодзеі» (1997), «Палёт Фэнікса» (2004), «Монстры супраць прышэльцаў» (2009) і фільмы «Ст’юарт Літл».
На жнівень 2010 году Г’ю Лоры — самы высокааплатны актор драматычнага сэрыялу на амэрыканскім тэлебачаньні[6]. Ён трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса 2011 году сусьветных рэкордаў як самы высокааплатны актор тэлевізійнай драмы, зарабляючы 700 тысяч даляраў ЗША[7] за адзін эпізод сэрыялу, і як самы папулярны чалавек на тэлебачаньні[8][9].