Блюз
музычны жанр і форма / From Wikipedia, the free encyclopedia
Блюз (па-ангельску: blues от blue devils) — жанр музыкі, які атрымаў шырокае распаўсюджваньне ў 20-х гадах XX стагодзьдзя. Зяўляецца адным з дасягненьняў афраамэрыканскай культуры. Склаўся з такіх этнічных музычных кірункаў афраамэрыканскага грамадзтва, як «рабочая песьня» (анг. work song), «сьпірычуэлз» (анг. spirituals) і «голер» (анг. Holler). У многім паўплываў на сучасную папулярную музыку, у асаблівасьці на такія жанры, як поп, джаз, рок-н-рол. Пераважная форма блюзу — 4/4, дзе першыя 4 такты часьцяком іграюцца на танічнай гармоніі, па 2 — на субдамінанце і тоніцы і па 2 — на дамінанце і тоніцы. Гэта чаргаваньне таксама вядомае як блюзавая прагрэсія. Нярэдка выкарыстоўваецца рытм васьмых трыёлей з паўзай — так званы «шафл». Характэрнай асаблівасьцю блюзу зьяўляецца «блю ноўтс». Часта музыку будуецца паводле структуры «пытаньне — адказ», выказаная як у лірычным напаўненьні кампазыцыі, так і ў музычным, часьцяком пабудаваным на дыялёгу інструмэнтаў паміж сабой. Блюз зьяўляецца імправізацыйнай формай музычнага жанру, дзе ў кампазыцыях часьцяком выкарыстоўваецца толькі асноўны апорны «каркас», які абыгрывае інструмэнты, якія саліруюць. Спрадвечна блюзавая тэматыка будуецца на пачуцьцёвым сацыяльным складніку жыцьця афраамэрыканскага насельніцтва, яго цяжкасьцях і перашкодах, якія ўзьнікаюць на шляху кожнага чорнага чалавека.