![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Kry%25C5%25A1tap_Viesia%25C5%2582o%25C5%25ADski._%25D0%259A%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BF_%25D0%2592%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%258F%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281636%2529.jpg/640px-Kry%25C5%25A1tap_Viesia%25C5%2582o%25C5%25ADski._%25D0%259A%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25BF_%25D0%2592%25D0%25B5%25D1%2581%25D1%258F%25D0%25BB%25D0%25BE%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25281636%2529.jpg&w=640&q=50)
Жанр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жанр (лац. genus — род) — спосаб збудаваньня зьместу мастацкага твору. Асновай разьвіцьця ёсьць складанасьць рэчаіснасьці і патрэба ў адпаведным вобразным адлюстраваньні жыцьцёвых сувязяў і дачыненьняў. Паэтыка заключаецца ў выбары мастацкіх формулаў, уласьцівасьць якіх складае стыль. Лучыць выгляд і значэньне ўсіх складнікаў вобразнай будовы. Нараджаецца патрэбамі зьместу і ўплывае на зьнешні выгляд з дапамогай уласьцівых сродкаў выразнасьці.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Kry%C5%A1tap_Viesia%C5%82o%C5%ADski._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%BF_%D0%92%D0%B5%D1%81%D1%8F%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281636%29.jpg/640px-Kry%C5%A1tap_Viesia%C5%82o%C5%ADski._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D1%88%D1%82%D0%B0%D0%BF_%D0%92%D0%B5%D1%81%D1%8F%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281636%29.jpg)
Зьяўляецца мастацкай формай без самастойнага эстэтычнага сэнсу, зададзенасьці і завершанасьці. Усе складнікі будовы выступаюць носьбітамі стаўленьня творцы і абумоўліваюцца яго сьветапоглядам, манэрай і спосабам творчасьці. Агульны відападзел існуе паводле прадмета, уласьцівасьці адлюстраваньня, зьвесткавай і пазнавальнай ёмістасьці, спосабу пабудовы мастацкага вобразу. Тэрмін узьнік у францускай эстытыцы клясыцызму 17—18 стагодзьдзяў. У мастацтвазнаўстве ўжываецца для падзелу твораў паводле тэматыкі адлюстраваньня.