![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/69/IMDB_Logo_2016.svg/langbe-tarask-640px-IMDB_Logo_2016.svg.png&w=640&q=50)
IMDb
анляйнавая база зьвестак пра фільмы, тэлесэрыялы і відэагульні / From Wikipedia, the free encyclopedia
База зьвестак аб фільмах у Інтэрнэце (па-ангельску: Internet Movie Database, IMDb) — найбуйнейшая ў сьвеце база зьвестак і вэб-сайт аб кінэматографе. База зьвестак у значнай ступені запаўняецца добраахвотнікамі, што ў некаторай ступені падобна да вікі-канцэпцыі. У базе сабраная інфармацыя пра больш чым 450 тысячах фільмаў і тэлесэрыялаў, маецца інфармацыя амаль пра 2 мільёны актораў, рэжысэраў ды іншых прафэсіяналах кіно з усяго сьвета. З 1998 году базай зьвестак IMDb валодае кампанія «Amazon.com». Амаль уся інфармацыя IMDb знаходзіцца ў вольным доступе, сайт IMDb.com функцыянуе на аснове бясплатнага праграмнага забесьпячэньня (Apache, Perl і г. д.). Паводле зьвестак рэйтынгавага агенцтва «Alexa», сайт imdb.com нязьменна ўваходзіць у сотню найбольш папулярных сайтаў Сусьветнага павуціньня. Пакуль сайт ня мае беларускамоўнага інтэрфэйсу.
The Internet Movie Database | |
![]() | |
Тып | База зьвестак аб кінафільмах, тэлепраграмах ды гульнях |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | Amazon.com |
Аўтар | Кол Нідхэм |
Пачатак працы | 17 кастрычніка 1990 |
Камэрцыйны? | Так |
Рэгістрацыя | На жаданьне |
Актуальны стан | Актыўны |
Рэйтынг Alexa | 29 |
www.imdb.com |