![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/Budynek_dyrekcji_Grupa_Azoty_S.A.jpg/640px-Budynek_dyrekcji_Grupa_Azoty_S.A.jpg&w=640&q=50)
Група Азоты
хімічнае прадпрыемства Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Група Азоты» — хімічнае прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1927 годзе ў якасьці «Дзяржаўнага заводу азотных злучэньняў» пад Тарнавам.
польск. Grupa Azoty | |
![]() | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | Варшава: ZATRM |
Заснаваная | 1927 |
Заснавальнікі | урад Польшчы |
Уласьнікі | урад Польшчы (33%), Вячаслаў Кантар (20%) |
Краіна | Польшча |
Разьмяшчэньне | Малапольскае ваяводзтва |
Адрас | Тарнаў, раён Мосьціцы, вул. Квяткоўскага, д. 8 |
Ключавыя фігуры | Адам Ляшкевіч (старшыня ўправы)[1], Міраслаў Собчык (намесьнік старшыні Наглядальнай рады)[2] |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | угнаеньні, мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары, тытанавыя бялілы |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 15 706 (2024 год)[3] |
Даччыныя кампаніі | «Пулаўскія азотныя заводы», «Паліцкія хімічныя заводы», «Кяндзежынскія азотныя заводы» і «Компо Экспэрт» (Нямеччына) |
Аўдытар | «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Бэльгія)[4] |
На 2024 год была найбольшым вытворцам угнаеньняў у Польшчы і адным з найбольшых хімічных прадпрыемстваў у Эўропе. Холдынг улучаў даччыныя прадпрыемствы: «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва), «Паліцкія хімічныя заводы» (Заходнепаморскае ваяводзтва) і «Кяндзежынскія азотныя заводы» (Апольскае ваяводзтва). У 2018 годзе набылі нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія). «Група Азоты» займала 2-е месца ў Эўразьвязе па вытворчасьці азотных і шматскладовых угнаеньняў, а таксама вырабляла мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары і тытанавыя бялілы. Ад 30 чэрвеня 2008 году паямі прадпрыемства гандлявалі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, у тым ліку ў складзе 9 індэксаў гэтай біржы. У лютым 2013 году прадрыемства ўлучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). «Група Азоты» мела звыш 50 даччыных прадпрыемстваў за мяжой для збыту ў больш як 100 краінах. Налічвала каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Сярод іншага, выпускалі капраляктам і будаўнічую плястмасу. Урэшце, прадпрыемства было найбольшым пастаўніком аміяку і фосфарнай кісьлі ў Польшчы[6].