Герб Беларусі
герб нацыянальнай дзяржавы беларускага народа, усеагульнае міжнароднае прызнаньне якой адбылося ў пачатку 1990-х гадоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Беларусі — герб нацыянальнай дзяржавы беларускага народа, усеагульнае міжнароднае прызнаньне якой адбылося ў пачатку 1990-х гадоў.
- Пагоня — дзяржаўны герб Беларусі, традыцыйны нацыянальны герб беларусаў[1], з колераў якога ўтвараецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — тарчу з шасьціканцовым крыжам. Дзяржаўны герб Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, гістарычна-культурная каштоўнасьць Беларусі[2].
- Герб рэжыму Лукашэнкі — прыніжальны для беларусаў[3] расейскі каляніяльны[4] герб рэжыму Лукашэнкі, незаконна абвешчаны «дзяржаўным гербам Беларусі» ўказам Лукашэнкі ад 12 чэрвеня 1995 году[5] на фармальнай падставе сфальсыфікаванага рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году, які праводзіўся ва ўмовах тэрору супраць беларусаў[6]. Элемэнт палітыкі русіфікацыі (этнацыду) беларусаў. Гэта зялёны контур тэрыторыі Беларусі ў залатых промнях сонца над зямною куляй. Над контурам знаходзіцца чырвоная зорка, зьлева і справа контур абкружае вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і льну. Каласы абвіваюць стужкі колераў чырвона-зялёнага сьцяга, унізе на стужцы разьмяшчаецца залаты надпіс «Рэспубліка Беларусь». Мадыфікацыя гербу БССР, распрацаванага на ўзор савецкага гербу Расеі і зацьверджанага ў час кульмінацыі Сталінскага тэрору (генацыду) у 1938 годзе[7]. Разам з чырвона-зялёным сьцягам не супадае з нацыянальнымі сымбалямі беларусаў і асацыюецца найперш з асобай Лукашэнкі і той палітычнай і сацыяльна-эканамічнай мадэльлю, якую ён увасабляе[8].