вялікалітоўская шляхцянка From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганна Кацярына Радзівіл (у дзявоцтве Сангушка; 23 верасьня 1676, места Ракаў[2] — 19 красавіка 1746, места Белая[3]) — гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 верасьня 1676 Ракаў, ВКЛ |
Памерла | 19 красавіка 1746 Белая, ВКЛ |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Геранім Сангушка Канстанцыя з Сапегаў |
Муж | Караль Станіслаў Радзівіл |
Дзеці | Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», Геранім Флярыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Ежы Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d], Тэкля Ружа з Радзівілаў[d][1], Ганна Аляксандра з Радзівілаў[d], Альбрэхт Станіслаў Радзівіл[d] і Крысьціна Алена Радзівіл[d] |
Дзейнасьць | бізнэсвумэн |
Прадстаўніца шляхецкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», дачка Гераніма, старосты сураскага, і Канстанцыі з Сапегаў. Мела брата Паўла Караля, маршалка вялікага літоўскага
У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам, ад якога мела сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама 7 дачок. Па сьмерці мужа пасялілася ў месьце Белая Берасьцейскага ваяводзтва і занялася гаспадарчай дзейнасьцю.
У пачатку XVIII ст. зладзіла вытворчасьць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясьвіжы. Заснавала Налібоцкую і Ўрэцкую шкляныя мануфактуры.
У 1714 годзе распачала вытворчасьць парцаляны ўва Ўрэччы, каля 1736 году заснавала рудню ў Нягневічах, у 1737 годзе — катловае прадпрыемства ў Невелі.
Зь яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамесьнікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галяндзкіх пародаў.
Істотна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясьвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду. Фінансавала каранаваньне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.