![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Galen_detail.jpg/640px-Galen_detail.jpg&w=640&q=50)
Гален
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гале́н (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131, Пэргам — каля 200 ці 210, Рым) — антычны лекар і мэдык часоў Рымскай імпэрыі. Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Клаўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus). Зьяўляецца дасьледнікам шырокага спэктру галінаў мэдыцыны, зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё розных навуковых дысцыплінаў, як то анатомія[3], фізыялёгія, паталёгія, фармакалёгія[4] й нэўралёгія, а таксама філязофія[5] і лёгіка.
Гален | |
Γαληνός | |
![]() | |
Род дзейнасьці | філязофія, мэдыцына |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 129 ці 131 |
Месца нараджэньня | Пэргам |
Дата сьмерці | каля 200 ці 210 |
Месца сьмерці | |
Занятак | лекар-пісьменьнік, хірург, біёляг, нэўранавуковец, лекар, філёзаф |
Навуковая сфэра | мэдыцына[1], анатомія, філязофія[1] і лёгіка[1] |
Бацька | Аэліюс Нікан[d][2] |
Зьяўляючыся сынам заможнага архітэктара, Гален атрымаў усебаковую адукацыю, якая падрыхтавала яго да пасьпяховай кар’еры ў якасьці лекара й філёзафа. Нарадзіўся ў горадзе Пэргам (цяпер Бэргама, Турэччына). Гален шмат падарожнічаў, перш чым пасяліцца ў Рыме, дзе ён служыў у бачных чальцоў рымскага грамадзтва й у канчатковым выніку атрымаў пасаду асабістага лекара некалькіх імпэратараў.
Разуменьне Галенам анатоміі й мэдыцыны галоўным чынам базавалася на тагачаснай папулярнай тэорыі гумарызму, якая была вылучана яшчэ старыжнагрэцкімі лекарамі, як то Гіпакрат. Ягоныя анатамічныя справаздачы, заснаваныя галоўным чынам на роспалаці малпаў і сьвіньняў, заставаліся бясспрэчнымі да 1543 году, калі друкаваныя апісаньні і ілюстрацыі роспалаці чалавека былі апублікаваныя ў асноватворнай працы «De humani corporis fabrica» Андрэаса Везаліюса[6], дзе фізыялягічная тэорыя Галена была прыстасаваная да новых назіраньняў[7]. Тэорыя Галена адносна сыстэмы кровазвароту заставалася нязьменнай да прыблізна 1242 году, калі арабскі лекар Ібн аль-Нафіс апублікаваў сваю кнігу «Камэнтары пра анатомію ў каноне Авіцэны», у якім ён паведаміў пра сваё адкрыцьцё малога кола кровазвароту[8].