![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Modell_Pergamonmuseum.jpg/640px-Modell_Pergamonmuseum.jpg&w=640&q=50)
Пэргам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэрга́м (Пэргамо́н, па-старажытнагрэцку: Πέργᾰμον) — антычны горад у гістарычнай вобласьці Мізіі на ўзьбярэжжы Малой Азіі, былы цэнтар уплывовай дзяржавы дынастыі Аталідаў. Заснаваны ў XII ст. да н.э. выхадцамі з мацерыковай Грэцыі. У 283—133 гг. да н.э. — сталіца Пэргамскага царства. Найвышэйшага росквіту дасягнуў пры Эўмэне I (263—241 гг. да н.э.) і Эўмэне II (197—159 гг. да н.э.). Зьяўляўся адным з найбуйнейшых эканамічных і культурных цэнтраў эліністычнага сьвету.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Modell_Pergamonmuseum.jpg/640px-Modell_Pergamonmuseum.jpg)
Руіны Пэргаму знаходзяцца на паўночна-заходняй ускраіне сучаснага Бэргама ў Турэччыне, за 26 км ад Эгейскага мора.