![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Heinrich_Kiepert._Asia_citerior.Mysia.jpg/640px-Heinrich_Kiepert._Asia_citerior.Mysia.jpg&w=640&q=50)
Мізія
старажытная гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Малой Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мі́зія (па-старажытнагрэцку: Μυσία) — старажытная гістарычная вобласьць на паўночным захадзе Малой Азіі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Мізія (неадназначнасьць).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Heinrich_Kiepert._Asia_citerior.Mysia.jpg/640px-Heinrich_Kiepert._Asia_citerior.Mysia.jpg)
Антычныя аўтары звычайна лічылі Мізіяй значныя тэрыторыі паўночнага захаду Малой Азіі. Акрамя гэтак званых Малой і Вялікай Мізіі, у яе складзе вылучалі Трааду, Эёлію і Тэўтранію, якія таксама разглядаліся як самастойныя рэгіёны. На захадзе і поўначы Мізія межавала з Эгейскім і Мармуровым морам, на поўдні — зь Лідыяй, на ўсходзе — зь Бітыніяй, на паўднёвым усходзе — з Фрыгіяй.
Гамэр апісваў мізійцаў як прымітыўных саюзьнікаў траянцаў. Але ў пазьнейшыя часы іх ня ўзгадвалі. Археалягічныя знаходкі звычайна зьвязваюць з фрыгійскім або грэцкім насельніцтвам. У розныя часы Мізія ўваходзіла ў склад Трыгіі, Лідыі, дзяржавы Ахемэнідаў, Македоніі, Старажытнага Рыму, Бізантыі. Празь землі Мізіі вандраваў апостал Павал.
Найбуйнейшым горадам Мізіі быў Пэргам.