![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Circulatory_System_ru.svg/langbe-tarask-640px-Circulatory_System_ru.svg.png&w=640&q=50)
Кровазварот
цыркуляцыя крыві ў арганізьме / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кро́вазварот — цыркуляцыя крыві па арганізьме. Кроў рухаецца за конт скарачэньняў сэрца й цыркулюе па судзінах. Кроў забясьпечвае тканкі арганізму кіслародам, пажыўнымі рэчывамі, гармонамі й пераносіць прадукты абмену рэчываў да органаў іх выдзяленьня. Узбагачэньне крыві кіслародам адбываецца ў лёгкіх, а насычэньне пажыўнымі рэчывамі — у органах страваваньня. У печані й нырках адбываецца нэўтралізацыя й вывад прадуктаў мэтабалізму. Кровазварот рэгулюецца гармонамі й нэрвовай сыстэмай. Адрозьніваюць малы (празь лёгкія) і вялікі (праз органы й тканкі) колы кровазвароту.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b1/Circulatory_System_ru.svg/320px-Circulatory_System_ru.svg.png)
Кровазварот — важны фактар у жыцьцядзейнасьці арганізму чалавека й шэрагу жывёлаў. Кроў можа выконваць свае разнастайныя функцыі толькі знаходзячыся ў няспынным руху.