From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінцэ́нт-Яку́б Ду́нін-Марцінке́віч (4 лютага 1808, фальварак Панюшкавічы — 29 сьнежня 1884, Люцінка) — клясык беларускае літаратуры, адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры й драматургіі, паэт, тэатральны й грамадзкі дзяяч[1].
Вінцэнт-Якуб Дунін-Марцінкевіч лац. Vincent Dunin-Marcinkievič | |
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, здымак Антона Прушынскага | |
герб Лебедзь | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Войт Навум, Навум Прыгаворка |
Нарадзіўся | 23 студзеня (4 лютага) 1808 фальварак Панюшкавічы, Бабруйскі павет, Менская губэрня |
Памёр | 17 (29) сьнежня 1884 (76 гадоў) Люцінка, Менскі павет, Менская губэрня |
Пахаваны | |
Род | Дуніны-Марцінкевічы |
Бацькі | Якуб Дунін-Марцінкевіч Мартына Нядзьведзкая |
Жонка | Юзэфа Бараноўская |
Дзеці | Каміла, Цэзарына, Міраслаў |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, паэт, драматург, перакладчык |
Кірунак | драматургія |
Жанр | сатыра |
Мовы | беларуская, польская |
Дэбют | «Сялянка» (1846) |
Значныя творы | «Гапон», «Пінская шляхта», «Залёты» |
Творы на сайце Knihi.com | |
Адзінаю крыніцай зьвестак пра радавод Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча зьяўляецца шэраг дакумэнтаў, пададзеных аўтарам у жніўні 1832 году ў Менскую шляхецкую дэпутацыю. Па мужчынскай лініі прадзедам пісьменьніка быў Тодар Марцінкевіч, які меў трох сыноў: Яна, Станіслава й Мікалая, апошні зь іх — родны дзед Вінцэнта[2]. Да іншага адгалінаваньня роду Марцінкевічаў належаў паэт Геранім Марцінкевіч.
Вядома, што Ян Марцінкевіч нарадзіўся ў 1710 годзе. Таксама ёсьць зьвесткі пра тэстамэнт Тодара Марцінкевіча, датаваны 1719 годам, копія якога была ўзятая з наваградзкіх земскіх актаў толькі ў 1762 годзе, што ўказвае на даўгалецьце ягонага скаладальніка[2]. У гэтым дакумэнце Тодар Марцінкевіч запісаў сваім сынам у спадчыну свой маёнтак Высоха Слонімскага павету, атрыманы за ўдалую вайсковую службу[2]. Кіраваў тым маёнткам у асноўным дзед пісьменьніка Мікалай, на што ўказвае квітанцыя ад 4 кастрычніка 1729 году, дзе адзначаецца:
|
Нарадзіўся ў фальварку Панюшкавічы (цяпер Бабруйскі раён) у сярэднезаможнай шляхецкай сям’і. Закончыў Бабруйскую павятовую школу (1824). Вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце на мэдыцынскім факультэце. З 1827 служыў у Менскай эпархіяльнай кансысторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу, набыў фальварак Люцынка каля гораду Івянца. Тут разгарнулася ягоная культурна-асьветная, літаратурная й тэатральная дзейнасьць і прайшлі ўсе наступныя гады жыцьця. У час паўстаньня 1863-64 гадоў абвінавачваўся ў распаўсюджваньні «шкодных для ўраду» ідэяў, быў арыштаваны, знаходзіўся пад сьледзтвам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі. Пахаваны на могілках у Тупальшчыне (в. Падневічы, недалёка ад Люцынкі), цяпер Валожынскі раён.
Пісаў па-беларуску й па-польску. Творчую дзейнасьць пачаў з опэрных лібрэта, першыя зь якіх не захаваліся. У 1846 годзе ў Вільні надрукаваны ягоны драматычны твор «Сялянка» («Ідылія»; пастаноўка ажыцьцёўлена ў Менску ў 1852 годзе). У 1850-я гады стварыў шэраг паэтычных твораў, вершаваных аповесьцей й апавяданьняў — «Вечарніцы» й «Гапон» (1855), «Купала» (1856), «Шчароўскія дажынкі» (1857), «Травіца брат-сястрыца» й «Быліцы, расказы Навума» (напісана ў 1857 годзе). Пісаў таксама творы на польскай мове: «Благаславёная сям’я» й «Славяне ў ХІХ ст.» (1856). У 1859 годзе пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Арганізаваў тэатральную трупу — першы беларускі тэатар, які наладжваў спэктаклі ў Люцінцы, а таксама ў Менску, Бабруйску й іншых месцах. У 1860-я — 1870-я гады напісаў камэдыі «Пінская шляхта» й «Залёты». Значная частка ягоных твораў, у тым ліку камэдыі, ня ўбачылі сьвету пры жыцьці аўтара.
Распрацаваў у беларускай літаратуры новыя жанры: вершаваная аповесьць і апавяданьне. Таксама лічыцца пачынальнікам беларускае нацыянальнае драматургіі.
Калі ён пачаў пісаць, сутыкнуўся з тымі самымі цяжкасьцямі, што й усе літаратары гэтага пэрыяду — адсутнасьцю ўнармаванае беларускае мовы (не было слоўнікаў і граматыкаў). Нягледзячы на гэта, ён здолеў выйсьці за вузкія дыялектныя межы й зарыентаваўся на агульнанародныя моўныя сродкі (пачаў ужываць формы словаў, якія былі вядомыя ва ўсёй Беларусі).
Імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча носіць вуліца ў Менску. Таксама імя В. Дунін-Марцінкевіча носіць Магілёўскі абласны тэатар драмы й камэдыі ў Бабруйску. Міністэрства культуры Беларусі й Беларускі саюз тэатральных дзеячаў (БСТД) заснавалі тэатральную прэмію імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. У Беларусі існуе Міжнародны фэстываль нацыянальнай драматургіі, які таксама носіць імя драматурга.
4 лютага 2008 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «В. Дунін-Марцінкевіч. 2008 год». Пошта Беларусі ў 2008 годзе выпусьціла марку, прысьвечаную пісьменьніку. 3 верасьня 2016 году ў цэнтры Менску адкрыты помнік кампазытару Станіславу Манюшку й Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.