Вільгэльм Конрад Рэнтген
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільгэльм Конрад Рэнтген (па-нямецку: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізык. Правёў шмат важных дасьледваньняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьваньне. Першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1901).
Вільгэльм Конрад Рэнтген | |
Wilhelm Conrad Röntgen | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1845(1845-03-27)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 лютага 1923(1923-02-10)[5][1][2][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак тоўстай кішкі |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафэсар, інжынэр, дасьледнік |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Вядомы як | адкрывальнік рэнтгенаўскага выпраменьваньня |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковы кіраўнік | Аўгуст Кундт |
Вучні | Абрам Ёфэ |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў невялікім нямецкім горадзе Ленэп непадалёк ад мяжы з Галяндыяй[7]. Вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Цюрыху (1865—1868), атрымаў ступень доктара ў Цюрыскім унівэрсытэце (1868). Працаваў у розных унівэрсытэтах Нямеччыны. Ад 1896 году чалец-карэспандэнт Берлінскай АН. У 1900—1920 прафэсар Мюнхэнскага ўнівэрсытэту і дырэктар Фізычнага інстытуту. Навуковыя працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы ды малекулярнай фізыцы. У 1885 годзе выявіў магнітнае поле дыэлектрыка, які рухаецца ў эл. полі (г. зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэньне для стварэньня электроннай тэорыі. Адкрыў ды дасьледаваў рэнтгенаўскія прамяні, прапанаваў канструкцыю трубкі для атрыманьня рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія здымкі[8].