![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Laurentius_de_Voltolina_001.jpg/640px-Laurentius_de_Voltolina_001.jpg&w=640&q=50)
Прафэсар
акадэмічнае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прафэ́сар (па-лацінску: professor «выкладнік, настаўнік») — вучонае званьне і пасада выкладніка Вышэйшай навучальнай ўстановы (ВНУ) або навуковага супрацоўніка навукова-дасьледніцкай установы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fc/Laurentius_de_Voltolina_001.jpg/640px-Laurentius_de_Voltolina_001.jpg)
Афіцыйны статус з XVI стагодзьдзя (упершыню ў Оксфардзкім унівэрсытэце). У некаторых краінах існуюць пасады ардынарнага (штатнага) і экстраардынарнага (пазаштатнага) прафэсара. У шэрагу краін (Аўстрыя, Бэльгія, Нямеччына і інш.) прафэсарам называюць ня толькі выкладнікаў унівэрсытэтаў і сяброў ВНУ, але і настаўнікаў сярэдняй школы, у ЗША — выкладнікаў каледжаў.