![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Wilhelm_Wundt.jpg/640px-Wilhelm_Wundt.jpg&w=640&q=50)
Вільгэльм Вунт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільгэ́льм Макс Вунт (1832, цяпер Мангайм, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына — 1920, в. Грасботэн, зямля Саксонія, Нямеччына) — нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца. Адзін з заснавальнікаў псыхалёгіі, які першым назваўся псыхолягам. Акрэсьліў псыхалёгію ў якасьці асобнай ад біялёгіі навукі. У 1879 годзе заснаваў у Ляйпцыскім ўнівэрсытэце першую працоўню псыхалягічных дасьледаваньняў, што зрабіла псыхалёгію незалежнай галіной вывучэньня. У працоўні акрэсьліў душэўныя разлады і выявіў пашкоджаныя вобласьці мозга. У 1883 годзе заснаваў першы псыхалягічны часопіс «Філязофскія дасьледаваньні» (ням. Philosophische Studien).
Вільгэльм Вунт | |
па-нямецку: Wilhelm Wundt | |
![]() 1902 г. | |
Дата нараджэньня | 16 жніўня 1832(1832-08-16)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 жніўня 1920(1920-08-31)[5][1][2][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (1956) |
Занятак | філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, псыхоляг, фізыёляг, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | фізыялёгія, псыхалёгія народаў[d] і экспэрымэнтальная псыхалёгія[d] |
Месца працы | Ляйпцыскі ўнівэрсытэт (1875—1917) |
Вядомы як | «Бацька» досьледнай псыхалёгіі |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1856) |
Навуковы кіраўнік | Карл Эвальд Гасэ |
Вучні | Эдўард Тычэнэр, Грэнвіл Стэнлі Гол, Освальд Кюльпэ, Гуго Мюнстэрбэрг, Уладзімер Бехцераў, Джэймз Кэтл, Лайтнэр Ўітмэр |
Дзеці | Max Wundt[d] і Eleonore Wundt[d] |
Узнагароды | |
Выводзіў сьвядомасьць з душэўнай прычыннасьці, а паводзіны — з успрыманьня. Вылучыў 3 ступені пазнаньня: пачуцьцёвае (паўсядзённага жыцьця), разважнае (асобных навук, якія ўвасабляюць розныя погляды на адзін прадмет), разумнае (спалучэньне ведаў у мэтафізыцы)[6].