Часопіс
пэрыядычнае выданьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Часо́піс (ча́сапіс, журна́л'; франц. Journal) — друкаванае пэрыядычнае выданьне. Побач з газэтай, часопіс зьяўляецца адным з асноўных сродкаў масавай інфармацыі і прапаганды, аказвае ўплыў на грамадзкую думку, фармуючы яе ў адпаведнасьці з інтарэсамі вызначаных ідэалягічных групаў, грамадзкіх клясаў, палітычных партыяў, арганізацыяў.
Са зьяўленьнем тэхналёгій кампутарнай вёрсткі і распаўсюджваньнем камэрцыйных друкарняў з магчымасьцю поўнакаляровага друку ў Беларусі канца XX — пачатка XXI стагодзьдзя, часопісы сталі асноўным рэкляманосьбітам для тавараў кляса «прэміум». Часопісы як правіла, адрасаваныя да канкрэтнае аўдыторыі чытачоў.
У Беларусі, як увогуле і ў сьвеце часопісы былі адным з асноўных відаў СМІ на працягу XIX і XX стагодзьдзя. Зараз пад уплывам нарастаньня новых тэхналёгій перадачы інфармацы, кшталту Інтэрнэта, часопісы пачалі адмаўляцца ад папяровых вэрсій і выходзіць толькі ў электронным выглядзе. Так напрыклад вырашылі зрабіць выдаўцы часопіса «Life».