Віктар Цой
савецкі рок-музыка, пясьняр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Ро́бэртавіч Цой нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і выкладчыка фізкультуры Валянціны Васільеўны Цой і інжынэра Робэрта Максімавіча Цоя. Адзінае дзіця ў сям’і. З 1974 да 1977 наведвае сярэднюю мастацкую школу, дзе ўзьнікае гурт «Палата № 6» на чале з Максімам Пашковым. Пасьля выключэньня за непасьпяховасьць з мастацкага вучылішча імя В. Сярова (зараз імя Мікалая Рэрыха) паступае ў СГПТВ-61 на спэцыяльнасьць «разьбяра па дрэве». У маладосьці быў прыхільнікам актора Міхаіла Баярскага і Ўладзімера Высоцкага, пазьней Бруса Лі, імідж якога пачаў пераймаць. Захапляўся ўсходнімі адзінаборствамі, прафэсійна выразаў фігуркі з дрэва нэцкэ.
Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Віктар Робэртавіч Цой | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 21 чэрвеня 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург, СССР |
Дата сьмерці | 15 жніўня 1990 |
Месца сьмерці | Латвія |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне[1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, актор, сьпявак, гітарыст, кампазытар, аўтар-кампазытар, кінаактор, маляр, аўтар-выканаўца, пясьняр, качагар, рок-музыка |
Жанры | рок-музыка, новая хваля[d], пост-панк, панк-рок[3][4][5][…] і інды-рок[3][4][5][…] |
Бацька | Robert Tsoi[d] |
Маці | Valentina Vasilevna Tsoi[d] |
Дзеці | Аляксандар Цой[d] |
Подпіс | ![]() |
Закрыць