Вуглярод
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуглярод, вуглец, вуглятвор (па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Часам завецца «вугаль»[1]. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Ізатоп 12C зьяўляецца эталонам для азначэньня атамнай адзінкі масы[3]. Вуглярод вядомы са старажытных часоў[4] у выглядзе алмаза ды графіта[5].
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Антрацыт (зьмяшчае 95% вугляроду) алмаз ды графіт | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Вуглярод, C, 6 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Немэталы | ||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 14, 2, p | ||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 12,01115 г·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [He] 2s2 2p2 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 3,52 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (графіт) 2,25 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | (аморфны) 1,9 г·см−3 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 3550 °C, 6420 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 4827 °C, 8721 °F | ||||||||||||||||||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 20,5 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 13,75*10-6Ω·м | ||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 80-220 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 2,10 мкм/(м·K) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 2, 3, 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 2,55 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Атамны радыюс | 160 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 75 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 177 пм | ||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-44-0 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | |||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і тлена. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця. Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля кісьлі, ён складае каля 18,5% ад масы чалавека[6].